Рус Бел Eng

Напярэдадні пачатку школьнага навучальнага года работнікі Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Заводскага РУУС, установамі аховы здароўя, АДАІ раёна прынялі ўдзел у правядзенні агульнашкольных бацькоўскіх сходаў.

На сваіх выступах ратавальнікі распавядаюць пра тое, якія неабходна выконваць правілы бяспекі ў паўсядзённым жыцці, каб пазбегнуць траўмаў і трагічных наступстваў:

- Бацькі, як ніхто іншы, маюць магчымасць весці сістэматычную працу па павышэнні культуры бяспекі сваіх дзяцей. І вельмі важна памятаць, што галоўная задача-папярэдзіць магчымую трагедыю і быць побач. Нашы з вамі намаганні павінны быць накіраваны на штодзённую прафілактычную працу з дзецьмі, каб, калі не выключыць, то хаця б звесці да мінімуму колькасць пажараў і іншых НС з удзелам дзяцей, пазбегнуць траўматызму і няшчасных выпадкаў. Бо, перш за ўсё Дарослыя ў адказе за дзеянні і ўчынкі дзяцей.

У завяршэнні бацькоўскіх сходаў інспектара адказвалі на ўсе пытанні бацькоў.